Кардынал-прэсвітар

Кардына́л-прэсві́тар, або Кардына́л-прэзбі́тар, або Кардына́л-свята́р — другая ступень з трох ступеняў кардынальскай годнасці Рымска-Каталіцкай Царквы. Дыяцэзіяльныя біскупы, якія атрымоўваюць кардынальскую годнасць, становяцца кардыналамі-прэзбітэрамі, але ў склад гэтай групы ўваходзяць таксама іншыя члены. Існуе магчымасць перайсці са ступені кардынала-дыякана на ступень кардынала-прэзбітэра пасля дзесяці гадоў кардынальскага служэння. У гэтым выпадку той, хто пераходзіць на ступень кардынала-прэзбітэра, мае першынства перад тымі кардыналамі, якія былі ўведзеныя ў кардынальскую годнасць пазней за яго.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya