Кардэгарда

Кардыгардыя ў Каралеўскім ваенным коледжы Канады

Кардэгарда таксама ўжываецца кардэгардыя (фр.: corps de garde) — збудаванне ў фартэцыях і замках XVI—XVIII стагоддзяў для размяшчэння каравула.

Кардэгарды будаваліся з цэглы, каменю, часам у тэхніцы прускага мура, але для ВКЛ і Беларусі найбольш характэрнымі былі кардэгарды з дрэва. Прыкладам у пачатку ХІХ стагоддзя ў Слуцкай фартэцыі ўсе чатыры кардэгарды ля брамаў былі драўлянымі.

Звычайна будавалася ў комплексе з брамай. Унутры месціліся памяшканні для варты і афіцэраў. Часам кардэгарды аб'ядноўваліся з астрогам-мытняй.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya