Карлава плошча![]()
Плошча названа ў гонар караля Карла IV, падчас кіравання якога ўласна і была заснавана і добраўпарадкавана. Агульнае апісаннеКарлава плошча размешчана на поўдзень ад гістарычнага цэнтра горада ў гістарычным Новым Горадзе (адначасова гэта сучасны кадастравы раён), адміністрацыйна ж належыць да раёна Прага-2. Плошча ўяўляе сабой прамавугольнік з памерамі прыкладна 130 х 510 м, прычым большую частку прасторы займае сквер у цэнтральнай частцы плошчы. Большасць будынкаў на поўдні і ўсходзе плошчы складаюць карпусы Агульнай бальніцы, у прыватнасці аддзяленне ўнутраных хвароб. Па цэнтры плошчу перасякае Ячна вуліца (чэшск.: Ječná ulicí, «Ячменная вуліца»). На захадзе і па Ячнай ходзіць трамвай. ГісторыяКарлава плошча ўзнікла падчас кіравання караля Карла IV у сярэдзіне ХIV стагоддзя пры фарміраванні Нове Места і планавалася як адзін з гарадскіх грамадскіх асяродкаў. ![]() Доўгі час плошча называлася Добітчы трг (чэшск.: Dobytčí trh, «Скотны рынак»), бо тут гандлявалі скацінай. Да 1789 года ў цэнтры Карлавай плошчы стаяў гатычны будынак капэлы Цела Хрыстова (чэшск.: Kaple božího těla). Сучасную назву плошча атрымала падчас уздыму чэшскага нацыянальнага руху — у год «Вясны народаў» (1848). У 1860-х гадах у цэнтры Карлавай плошчы разбіты вялікі сквер. У канцы XIX стагоддзя на Карлавай плошчы быў запушчаны трамвай. У 1985 годзе на плошчы адкрылі аднайменную станцыю Пражскага метрапалітэна — «Карлава намнесці» (чэшск.: Karlovo náměstí). Пасля ліквідацыі трамвайных шляхоў на Вацлаўскай плошчы (1980) вузел трамвайнай лініі быў перанесены на Карлаву плошчу. Славутасці![]()
Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia