Карлас Дзі Сарлі

Карлас Дзі Сарлі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 студзеня 1903(1903-01-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1960(1960-01-12)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, піяніст, дырыжор
Інструменты фартэпіяна
Жанры танга[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карлас Дзі Сарлі (ісп.: Carlos di Sarli; 7 студзеня 1903, Баія-Бланка, Буэнас-Айрэс — 12 снежня 1960, Буэнас-Айрэс), сапраўднае імя Каетана дзі Сарлі (Cayetano di Sarli), — аргенцінскі кампазітар, піяніст і піяніст аргенцінскага танга, пры жыцці атрымаў мянушку «Сеньёр танга» («El Señor del Tango»).

Біяграфія

Сын італьянскіх эмігрантаў. Вучыўся музыцы ў свайго брата Дамінга Дзі Сарлі, які быў прафесарам Кансерваторыі дэ Музыкі Буэнас-Айрэса, заснаванай Альберта Уільямсам. Карлас Ды Сарлі стварыў свой першы аркестр у Баія-Бланка яшчэ ў 1919 годзе. Ва ўзросце 17 гадоў пераехаў у Буэнас-Айрэс, дзе спачатку выступаў у якасці піяніста ў розных кафэ і заснаваў свой першы танга-сэкстэт у 1925 годзе. У пачатку 1930-х гадоў Карлас Дзі Сарлі адасобіўся ад гэтага аркестра і адправіўся ў Расарыа ў правінцыі Санта-Фэ.

11 снежня 1939 года Дзі Сарлі вярнуўся да супрацоўніцтва са студыяй гуказапісу Victor, запісаўшы танга «Corazon» з голасам Руфіна і «Retirao». Пазней аркестр пачаў супрацоўнічаць з рознымі спевакамі, такімі як Карлас Акунья, Альберта Падэста, Хорхэ Дзюран і Оскар Серпа. Былі запісаны ў тым ліку «Nido gaucho» (1942), «Otra vez carnaval» (1942), «Verdemar» (1943). Гэты час стаў зенітам славы Дзі Сарлі і яго аркестра.

Зноскі

  1. а б Carlos Di Sarli // todotango.com Праверана 9 кастрычніка 2017.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya