Карнавальная ноч
«Карнавальная ноч» — савецкі камедыйны музычны фільм 1956 года рэжысёра Эльдара Разанава. Гэта першы яго фільм, які выйшаў на вялікі экран, і другая роля Людмілы Гурчанка (пасля дэбюту ў фільме «Дарога праўды»). Фільм быў лідарам савецкага кінапракату ў 1956 годзе з агульнай колькасцю прададзеных квіткоў — 48,64 млн штук. СюжэтРаботнікі Дома культуры рыхтуюцца да штогадовага мерапрыемства — касцюміраванага навагодняга балю. Забаўляльная праграма ўключае ў сябе сольныя, танцавальныя і цыркавыя нумары, а таксама выступленні джазавага аркестра, фокусніка і блазнаў. Серафім Іванавіч Агурцоў, прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара Дома культуры, азнаёміўшыся з праграмай і не ўхваліўшы яе, прапануе сваю — грунтоўную, стандартна-бюракратычную, на высокім, як тады гаварылася, ідэйна-палітычным узроўні, з выступам дакладчыка і лектара-астранома. З музычных нумароў таварыш Агурцоў прапануе абмежавацца класічнай музыкай і выступленнем ансамбля песні і танца. Ніхто з работнікаў Дома культуры не хоча змяняць раней складзеную і адрэпетыраваную праграму, тым больш замяняць яе на такое сумнае мерапрыемства. Яны аб’ядноўваюць намаганні і робяць усё магчымае, каб перашкодзіць ажыццяўленню планаў Агурцова. Звяртаючыся да розных хітрыкаў, адцягваючы і ўводзячы Агурцова у зман, яны адзін за адным выконваюць усе намечаныя раней забаўляльныя нумары і весела святкуюць наступленне Новага Года. Акцёры і ролі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia