Карнакскі спіс цароў![]() Карнакскі спіс цароў — спіс ранніх егіпецкіх цароў, выбіты на камні, размяшчаўся на паўднёва-заходнім вугле святочнай залы Тутмаса III, у сярэдзіне Пакояў Амона-Ра, у Карнакскім храме ў сучасных Луксоры ў Егіпце. Спіс быў састаўлены ў час праўлення Тутмаса III, у ім пералічан 61 цар, пачынаючы са Снофру, цара часоў Старога царства. Толькі ў 39-ці цароў імёны можна прачытаць, адно з іх не ўключана ў картуш (рамка, якою звычайна акружалі імя цара). Гэта не поўны спіс егіпецкіх фараонаў, бо з іншых старажытных спісаў вядомыя іншыя цары. Аднак гэты спіс каштоўны, таму што ўтрымлівае імёны цароў Першага і Другога пераходных перыядаў, якія прапушчаны ў большасці іншых царскіх спісаў. Помнік упершыню быў апісаны Джэймсам Бартанам (James Burton) у 1825 годзе[1]. У 1843 годзе нямецкая экспедыцыя пад кіраўніцтвам егіптолага Карла Рыхарда Лепсіуса падарожнічала ўверх па Нілу к Карнаку, дзе Лепсіус зрабіў зарысоўкі спіса. Французскі шукальнік прыгод, Эміль Прыс д'Авен (Émile Prisse d'Avennes), за адну ноч разабраў і ўкраў блокі, на якіх быў спіс, каб завалодаць імі для Францыі, і адправіў іх дадому[2][3]. Зараз спіс, вельмі пашкоджаны, выстаўлены ў Луўры[4] ў Парыжы. Прарысоўка спісаНа царскай пліце паказаны Тутмас III, які стоячы прыносіць ахвяры перад 61 сядзячымі царамі. Каля кожнага адлюстраванага цара выбіта яго імя ў картушы. Тэкст гаворыць:
Гэту выяву трэба разглядаць не як храналагічны пералік цароў у вузкім сэнсе, а як адлюстраванне царскіх статуй, якія Тутмас III знайшоў пры перабудове храма і перанёс у іншыя месцы. Спіс храналагічна не ўпарадкаваны, але цікавы тым, што ў ім пералічваюцца некаторыя правіцелі Першага і Другога пераходнага перыядаў, якіх няма ні ў якіх іншых царскіх спісах. ![]() Апісанне спісаУ табліцы ніжэй для кожнага фараона прыведзена яго імя разам з тым іменем, пад якім фараон уключаны ў Карнакскі спіс. Сам спіс складаецца з трох частак і раздзелен пасярэдзіне вертыкальнаю рысай. Нумарацыя, паводле Лепсіуса[6], ідзе ад краёў к цэнтру.
ГалерэяДэталізаваныя фотаздымкі спіса ў цяперашнім стане ў Луўры Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia