Картліс Цхаўрэба
«Картліс Цхаўрэба» (груз. ქართლის ცხოვრება, літаральна «Жыццё Грузіі» альбо «Жыціе Картлі») — зборнік сярэдневяковых грузінскіх летапісаў, які ствараўся з XII да XIX стагоддзяў. ГісторыяХронікі складаюцца з асобных тэкстаў, якія датуюцца 9-14 стагоддзямі, але некаторыя крыніцы таксама могуць уключаюць у зборнік тэксты, датаваныя 800 гадамі. Апошнія тэксты былі дададзены ў 14 стагоддзі. У XI стагоддзі першыя тры манускрыпты склалі першы корпус хронік: «Гісторыя цароў і патрыярхаў Грузіі», «Гісторыя цара Вахтанга Гаргасалі» і «Пакутніцтва святога Арчыла». Яны ахоплівалі гісторыю Грузіі ад старажытных часоў да праўлення Вахтанга I Гаргасалі ў V ст., а таксама да смерці яго нашчадка Вахтанга Арчыла ў 786 г. У сярэдзіне XII стагоддзя былі дададзены два тэксты: «Хроніка Картлі», у якой падаецца гісторыя з канца VIII ст. да праўлення цара Баграта III (1008-1014), і «Гісторыя Цара цароў Давіда», якая апісвае праўленне Давіда IV (1089-1125). У пачатку 18 стагоддзя кароль Картлі Вахтанг VI прызначыў спецыяльную камісію, якая пераправерыла і адрэдагавала тэксты[1]. Змест«Картліс цхаўрэба» палітычную гісторыю Грузіі, пры гэтым у многіх выпадках дадзеныя з хронікі пацвярджаюцца даследчымі працамі негрузінскіх гісторыкаў. Самы ранні пераклад на армянскі быў зроблены поўнасцю ў XII-ым або XIII стагоддзі[2][3]. Зараз існуюць пераклады на французскую, англійскую, нямецкую і рускую мовы, але кожны з перакладаў уключае толькі некалькі дакументаў са зборніка. На англійскай мове корпус дакументаў прынята называць «Хронікі Грузіі» (Georgian Chronicles), таксама можна сустрэць варыянт «Летапіс цароў Грузіі» (The Georgian Royal Annals)[1][4].
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia