Картуз

Хлопец у чорным картузе, малюнак Васіля Верашчагіна

Картуз (нідэрл.: kardoes) — мужчынскі летні галаўны ўбор з казырком. Шылі найчасцей з чорнага сукна.

У канцы XIX — пачатку XX стст. пераважалі картузы накшталт вайсковых шапак з шырокім каляровым аколышкам і цвёрдым, часам лакаваным казырком. На Панямонні і ў Цэнтральнай Беларусі картуз (шапку-саламянку) выпляталі з саломы. Сярэдзіна мела палатняную падшэўку; аколышак і казырок спераду аздаблялі двума разеткамі, вышытымі чырвонымі баваўнянымі ніткамі.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya