Карусель

Аформленая ў старым стылі французская карусель з лесвіцай на другі паверх у Ла-Рашэль (Францыя)

Карусель (ад фр.: carrousel, італ.: carosello) — атракцыён, які ўяўляе сабой платформу, якая верціцца, на якой усталяваны (альбо падвешаны да даху, альбо прымацаваны да цэнтральнай стойкі) сядзенні, зробленыя часцей за ўсё ў выглядзе коней, аўтамабіляў і іншых жывёл або транспартных сродкаў.

Карусель круціцца з дапамогай рухавіка (звычайна электрычнага) ці саміх адпачывальнікаў, якія перад пасадкай на карусель раскручваюць яе. Другі тып каруселі часта ўсталёўваецца на дзіцячых гульнявых пляцоўках.

Тыпы каруселяў

У залежнасці ад тыпу кручэння вакол вертыкальнай восі, каруселі дзеляцца на наступныя тыпы:

  • карусель з простым кручэннем;
  • карусель з хвалепадобным тыпам кручэння;
  • карусель са складаным кручэннем;
  • карусель з кручэннем і ўздымам.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya