Карыентэс (правінцыя)
Карыентэс (гуар. Taragui Tetãmini, ісп. Corrientes - «плыні» або «парогі») — адна з правінцый на паўночным усходзе Аргенціны, у Аргенцінскай Месапатаміі. Яна мяжуе з (пачынаючы з поўначы, па гадзіннікавай стрэлцы): Парагваем, правінцыяй Місьёнес, Бразіліяй, Уругваем, а таксама правінцыямі Энтрэ-Рыас, Санта-Фэ і Чака. ЭканомікаУ Карыентэс, як і ў большай часткі поўначы Аргенціны, эканоміка была доўгі час адносна слабаразвітай. Яна ацэньвалася ў 4,2 мільярды долараў ЗША ў 2006 годзе, або 4,540 долараў ЗША на душу насельніцтва (прыкладна палова ад сярэдняга паказчыка па краіне). Сельская гаспадарка ўсё яшчэ з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ў правінцыі. Галоўным чынам гэта вырошчванне цытрусавых, тытуню, рысу, гарбаты, бавоўны і знакамітага па ўсім свеце матэ. Лясная прамысловасць выкарыстоўвае 1,400 км ² хваёвых і эўкаліптавых лясоў.
У вытворчай дзейнасці Карыентэс (без паслуг) тытунь і яго апрацоўка складае 45% рэгіянальнага валавога прадукту, харчовыя і спадарожныя ім тавары - 30%, тэкстыль - 15%. |
Portal di Ensiklopedia Dunia