Карына Юр’еўна Казлоўская
Карына Юр'еўна Казлоўская (нар. 18 ліпеня 2000) — беларуская спартыўная лучніца. БіяграфіяЗаймаецца стральбой з 2012 года, у 2016 годзе атрымала спартыўнае званне Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Скончыла Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж (2019) па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» і паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. У 2019 годзе атрымала спартыўнае званне Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. У жніўні 2018 года на Гран-пры Еўропы па стральбе з лука ў Сафіі (Балгарыя) Карына Казлоўская заняла 6-е месца[1]. У красавіку 2019 года выйграла Гран-пры Еўропы па стральбе з лука ў Румыніі, а таксама сумесна з Кірылам Фірсавым заваявала серабро ў міксе[2]. У 2019 годзе брала ўдзел у II Еўрапейскіх гульнях у Мінску і ў складзе жаночай каманды выйгрывае серабро[3]. 23 кастрычніка 2019 года ў складзе жаночай зборнай, Карына Казлоўская заваявала золата на Сусветных ваенных гульнях у Кітаі[4]. У лютым 2020 года перамагла ў Чэмпіянаце Беларусі па стральбе з лука ў памяшканні[5]. У канцы студзеня 2021 года падпісала ліст спартсменаў з патрабаваннямі ад уладаў спынення гвалту і правядзення паўторных прэзідэнцкіх выбараў. У 2022 з’ехала з Беларусі, пасялілася ў горадзе Жывец у Польшчы, выступае за мясцовы клуб. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia