Карычневыя глебы

Карычневыя глебы — тып глеб, што ўтвараюцца ў горных раёнах пад покрывам сухіх вечназялёных лясоў і хмызнякоў ва ўмовах папераменна-вільготнага субтрапічнага клімату. Маюць карычневую афарбоўку, якая ўнізе паступова святлее. Пашыраныя ў Паўднёвай Еўропе, Азіі, Закаўказзі, Паўночнай Афрыцы, Амерыцы.

Уласцівасці

Магутнасць гумусавага гарызонта 30-40 см.

Характарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, значным агліненнем (на 30-60 см), насычанасцю кальцыем, нейтральнай рэакцыяй.

Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, сады.

Класіфікацыя

Асноўныя падтыпы:

  • вышчалачаныя
  • тыповыя
  • карычневыя карбанатныя

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya