Касманаўт![]() Касманаўт, ці астранаўт, — чалавек, які праводзіць выпрабаванні і эксплуатацыю касмічнай тэхнікі ў касмічным палёце[1]. Паняцце касмічнага палёту ў розных краінах рознае. Паводле класіфікацыі Міжнароднай федэрацыі аэранаўтыкі (ФАІ), касмічным лічыцца палёт, вышыня якога перавышае 100 км. Паводле класіфікацыі Ваенна-паветраных сіл ЗША (ВПС ЗША, United State Air Forces, USAF), касмічным палётам лічыцца палёт, вышыня якога перавышае 50 міль (80 км 467 м). У Расіі ж касмічным палётам завецца арбітальны палёт, — гэта значыць апарат павінен зрабіць хоць бы адзін віток вакол Землі. Менавіта таму агульная колькасць касманаўтаў адрозніваецца ад крыніцы да крыніцы. ![]() На 31 снежня 2010 года налічвалася 517 чалавек, якія здзейснілі арбітальны касмічны палёт; 7 чалавек[2][3][4][5], якія здзейснілі касмічны палёт па балістычнай траекторыі вышынёй больш 100 км (класіфікацыя ФАІ); 6 чалавек, якія здзейснілі касмічны палёт па балістычнай траекторыі вышынёй больш 50 міль, але ніжэй 100 км (класіфікацыя ВПС ЗША). Сярод касманаўтаў 56 жанчын. Па даных на 1 мая 2009 года, касманаўты планеты правялі за межамі Землі звыш 10 000 чалавека-дзён [6], уключаючы больш 100 чалавека-дзён выхадаў у адкрыты космас. Прадстаўнікі 36 краін пабывалі на арбіце Зямлі (Гл. Першыя палёты касманаўтаў розных краін свету, табліца). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia