Кастрычніцкі раён (Віцебск)
Кастрычніцкі раён — тэратарыяльна-адміністрацыйная адзінка Віцебска, гістарычны, культурны і прамысловы цэнтр горада. Раён утвораны 19 ліпеня 1940 года. ![]() На 2013 год займае плошчу 5000 га. Размешчаны на паўночным усходзе горада. Жылыя масівы раёна злучаюць чатыры праспекты і больш 298 вуліц і завулкаў працягласцю звыш 300 км. Насельніцтва 118 273 чалавека. ГісторыяУ 1950-я гады ў склад горада і Кастрычніцкага раёна ўключана вёска Шыркова і пасёлак Паўночны (1958), у 1964 г. — Уланавічы. У 1967 г. горадам сталі вёскі Журжава, Сакалоўка, Себяхі і чыгуначная станцыя Віцьба. У 1998 г. ў склад раёна прынялі вёску Білева, у 2004 г. — вёску Янапаль, у 2011 г. — вёску Селівоўшчына. ПрамысловасцьСёння на тэрыторыі раёна знаходзяцца некалькі дзясяткаў прамысловых прадпрыемстваў. Найбольш буйнымі з’яўляюцца: ААТ «Кераміка», СТАА «Белвест», СТАА «Марка», ААТ «Сцяг Індустрыялізацыі», ТАА «ВА „Энергакамплект“». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia