Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Парэчча)
Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі — рымска-каталіцкі храм, знаходзіцца ў цэнтры в. Парэчча (Гродзенскі раён), помнік архітэктуры. Дзейнічае. ГісторыяДраўляны касцёл у неагатычным стылі быў тут узведзены ў 1904-06 гадах. Спачатку святыня была далучана ў якасці філіі да парафіі гродзенскага касцёла св. Францішка Ксаверыя. У 1919 годзе Парэчча атрымала статус самастойнай парафіі, а касцёл быў пашыраны і ўпрыгожаны (былі дабудаваны капліцы, якія ўтварылі трансепт, і галоўны фасад), што дадало неагатычнаму вобліку святыні рысы стылю мадэрн. Колькасць парафіян перад Другой сусветнай вайной перавышала 3800. У савецкія часы святыня дзейнічала. У 1970-я гады яна атрымала статус помніка эклектычнай архітэктуры з рысамі неаготыкі. АрхітэктураКасцёл крыжападобны ў плане з пяціграннай апсідай. Крылы трансепта таксама маюць пяцігранныя планы. У левым крыле змешчана сакрыстыя, у правым — капліца св. Антонія. Асноўны аб’ём святыні перакрыты двухсхільным дахам, апсіда і крылы трансепта — вальмавымі. Усе зрубы накрыты рознавялікімі вальмавымі дахамі. Кампазіцыю завяршаюць 4 шатровыя сігнатуркі па канцах крыжастага аб’ёму і трошкі большая над сяродкрыжжам. Залавы інтэр’ер, перакрыты каробчатай падшыўной дашчанай столлю (новая столь зроблена ў 2005—06 гадах падчас апошняга рамонту), упрыгожваюць тры неабарочныя алтары. У галоўным змешчаны вялікі тытульны абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў пасрэбраных шатах, які засланяецца абразом св. Тэрэзы. Алтар аточаны фігурамі свв. Антонія (злева) і Францішка. Бакавыя алтары прысценныя, у левым усталявана фігура Панны Марыі Беззаганай на фоне з намаляваных лілій, у правым — фігура Пана Езуса на фоне палесцінскага краявіду. Больш позні па часе стварэння алтар св. Антонія змешчаны ў аднайменнай капліцы. Ён, верагодна, выкананы ў міжваенны час. Злева перад касцёлам асобна пабудавана двухузроўневая чацверыковая шатровая званіца. Справа перад уваходам у касцёл стаіць невялікі бетонны помнік з каваным крыжам. Як сведчыць надпіс па-польску, помнік у 1931 г. усталявалі фундатары касцёла і парафіяне «па памерлых». У 1920-я гады на старажытных парафіяльных могілках па-за касцёлам быў усталяваны крыж з датай «1863» у гонар паўстанцаў. Касцёльная тэрыторыя абнесена металічнай агароджай. У правым вуглу стаіць невялікі драўляны будынак — тут, пасля таго, як савецкія ўлады адабралі плябанію, жыў пробашч. Цяпер гэта проста гаспадарчы будынак. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia