Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Клецк)

Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Касцёл Найсв. Тройцы, галоўны фасад
Касцёл Найсв. Тройцы, галоўны фасад
53°04′02,48″ пн. ш. 26°37′32,50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Клецк
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль рэнесанс
Архітэктар Джавані Марыя Бернардоні
Заснавальнік Андрэй Маствілоўскі
Дата заснавання XVI стагоддзе
Дата пабудовы XVI стагоддзе
Дата скасавання 1950
Стан знішчаны
Глобус Беларусі globustut.by/kleck/index…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (таксама Фарны касцёл) — колішні каталіцкі храм-фара, які існаваў у Клецку ў XVI — першай палове XX стагоддзяў.

Гісторыя

Фарны касцёл, 1724

Фарны касцёл у Клецку ў 1550 годзе фундаваў Андрэй Маствілоўскі[1]. У 1560-я гады Мікалай Радзівіл Чорны перадаў храм кальвіністам, тут з пратэстанцкімі пропаведзямі выступаў беларускі гуманіст Сымон Будны. Пры маршалку вялікім літоўскім і ўладальнікам Клецку Альбрэхце II Радзівіле зноў перададзены каталікам. У 1607 годзе асвячоны біскупам віленскім Юрыем Радзівілам.

Касцёл быў пашкоджаны пад час Вялікай Айчыннай вайны, узарваны ў 1950-я гады. Ад касцёла захавалася толькі засталася частка заходняй сцяны.

Архітэктура

Касцёл з боку апсіды

Касцёл уяўляў сабой аднанефны, прамавугольны ў плане асноўны аб’ём з пяціграннай апсідай, якія завяршаліся агульным дахам, двухсхільным над асноўным аб’ёмам і шматгранным над алтаром. Да паўночнай сцяны прэсбітэрыя прылягала невялікая двухпавярховая сакрысція, на другім паверсе якой была скарбніца. Сцены былі ўмацаваныя контрфорсамі і завершаныя прафіляваным карнізам. Аконныя праёмы арачныя. Да галоўнага фасада была прыбудаваная трох’ярусная вежа-званіца з арачнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, упрыгожаная нішамі, філёнгамі, завершаная купалам. Ніжні ярус вежы чацверыковы, астатнія — васьмерыковыя.

Рэшткі касцёла

Асноўны аб’ём меў цыліндрычнае скляпенне з распалубкамі, у інтэр’еры багата аздобленыя разныя алтары, скульптура. Падлога была цагляная, у асноўным аб’ёме ў ёй было пакладзена некалькі каменных пліт. Пад алтарнай часткай былі сутарэнні. Над уваходам размяшчаліся драўляныя хоры. Сцены касцёлу былі ўзведзеныя ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы памерам 26—27 × 12,5—13 × 6,5—7 см.

Зноскі

  1. Kleck // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 123.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya