Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Стараельня)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — колішні каталіцкі храм у в. Стараельня Дзятлаўскага раёна. ГісторыяПарафія створана ў 1450 годзе[1]. Першы касцёл пабудаваны ў 1650 г. канцлерам вялікім літоўскім Львом Сапегам[2]. Наступны касцёл пабудаваны ў 1728—1729 гадах[1]. У 1864 г. парафія скасавана, касцёл перададзены праваслаўным[2]. Паводле адных звестак існаваў да 1939 года[2], паводле іншых — зачынены ў 1947 годзе, зруйнаваны, вернуты ў 1988 г., праз год адбудаваны і асвечаны ў 1993 годзе[1]. Часткова захавалася мураваная званіца[3]. АрхітэктураХрам быў пабудаваны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства: шырокі і працяглы прамавугольны зруб пад двухсхільным гонтавым дахам. Цэнтральная частка галоўнага фасада была вырашана выкладзеным з бутавага каменю рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам, над якім стаяла барочная сігнатурка з крыжам[2]. Святары[4]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia