Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў (Губіна)
Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў — колішні каталіцкі комплекс, які існаваў у вёсцы Губіна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Гісторыя![]() Касцёл святога Антонія быў пабудаваны ў 1714 годзе стольнікам полацкім Янам Пакашам, асвечаны ў 1715 годзе біскупам Бжастоўскім. На грошы Яна Пакаша быў пабудаваны двухпавярховы будынак кляштара францысканцаў, паслядоўнікаў Францыска Асізскага. Пазней быў атрыманы дазвол на адкрыццё пры касцёле парафіяльнай школы і пабудаваны яе будынак. У 1910 годзе мелася вялікая бібліятэка і захоўваліся архівы францысканцаў. У пачатку XX стагоддзя касцёл у Губіне наведвалі 1815 чалавек. У архівах вобласці Губінскі касцёл у 1924 годзе ўзгадваецца як дзеючы. Апошняя імша адбылася ў 1929 годзе. Пазней касцёл быў закрыты, з яго знялі крыжы. Пасля ў будынку зрабілі клуб, праводзілі сходы, танцы. У 1942 годзе касцёл пераўтварылі ў амбар. Пасля вызвалення ад немцаў мясцовыя жыхары пачалі разбіраць сцены на цэглу. Да цяперашняга часу захаваліся толькі вежа і кут будынка. Архітэктура![]() Касцёл меў форму крыжа, з’яўляўся помнікам архітэктуры барока. Трохнефавая і двухвежавая базіліка з трансептам, але без апсіды. Праз скрысцію далучаўся да кляштарнага корпуса. На галоўным фасадзе ўзвышаліся дзве трох’ярусныя чацверыковыя вежы з фігурнымі ківорыямі і шчытом паміж імі. Фігурнымі шчытамі завяршаліся крылы трансепта і апсіды. Унутраная прастора магутнымі слупамі і аркамі падзялялася на тры нефы з цыліндрычнымі скляпеннямі. У інтэр’еры меліся тры алтары, сярод якіх мастацкай работай вызначаліся галоўны — Найсвяцейшай Дзевы Марыі і бакавы — Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай. На левым слупе прэсбітэрыя навешаны быў амбон без ярка акрэсленай стылевай трактоўкі. Пробашчы парафііУ гісторыі захаваліся нямногія імёны святароў Губінскага касцёла. 45 гадоў кіраваў Камена-Губінскай парафіяй у сярэдзіне XIX стагоддзя ксёндз Франц Міхайлавіч Нарвайша, які меў крыж і медаль. Ігуменам парафіі быў больш за 12 гадоў ксёндз Бема. Вікарнымі былі Міхаіл Рафаілавіч і Ян Сабас. Шмат зрабіў для касцёла і парафіянаў ксёндз Фелікс Зарэмба, які кіраваў парафіяй у 1910—1914 гадах[1]. Сучасны станЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia