Касцёл Святога Казіміра (Крушын)
Касцёл Святога Казіміра — рымска-каталіцкі мураваны парафіяльны касцёл у в. Крушын Быдгашчскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства. ГісторыяКасцёл быў пабудаваны ў 1908—1909 гадах у неагатычным стылі. Архітэктура храма тыповая для пратэстанцкіх цэркваў гэтай мясцовасці. Вежа касцёла размешчана нетыпова — ва ўсходняй частцы над прэсбітэрыем. У 1945 годзе храм перайшоў да каталіцкай парафіі ў Дамброўцы Новай. Рашэннем арцыбіскупа Генрыка Мушынскага 29 чэрвеня 2000 года парафія ў Крушыне была створана і аддзелена ад тэрыторыі парафіі ў Дамброўцы Новай. З 2000 года будынак паступова аднаўляўся. Вежа касцёла і значная частка яго сцен былі грунтоўна адрамантаваны. Былі адноўлены вітражы, адрамантаваны і ўведзены ў эксплуатацыю старадаўні гадзіннік 1909 года, а таксама звон, які атрымаў новую падвеску і электрамагнітны прывад. У 2005 годзе храм быў пакрыты новай керамічнай пліткай. З 2010 года вядзецца рамонт інтэр’еру касцёла. ЗноскіСпасылкіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia