Касцёл Святога Станіслава (Пінск)
Касцёл Святога Станiслава — колішні касцёл у Пінску, помнік беларускай архітэктуры сярэдзіны XVII стагоддзя. Гісторыя касцёлаБудаўніцтва кафедральнага касцёла Св. Станіслава было распачата ў 1635 годзе, будаваўся ён пры Пінскім калегіуме езуітаў на сродкі пінскага старасты канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Станіслава Радзівіла. Скончаны ў 1648 годзе. На той час з’яўляўся самым вялікім касцёлам Вялікага Княства Літоўскага. У маі 1657 годзе ў склепе касцёла пахаваны каталіцкі святы Андрэй Баболя; пасля яго мошчы перавезены ў Варшаву[1]. У 1787—1799 гг. касцёл належаў уніятам. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі, манастыр з касцёлам у езуітаў адабралі і аддалі базыльянам. У 1800 годзе манастыр асвячоны як праваслаўны Богаяўленскі (сюды перавялі пінскі мужчынскі Богаяўленскі манастыр). Калі Пінск апынуўся ў складзе міжваеннай Польшчы (1918—1938), у касцёле Св. Станіслава зноў сталі служыць каталікі. ![]() Рускі пісьменнік М. С. Ляскоў, які праязджаў Пінск, пісаў:
Пра касцёл у 1939 годзе ёсць цікавы ўспамін пінчука-эмігранта Джуліуса Маргаліна (1900—1971)
У тую пару касцёл усярэдзіне амаль увесь выгарэў, абваліўся дах. У 1953 годзе пры рэканструкцыі горада і ўстаноўцы на плошчы помніка У. І. Леніну, касцёл падарвалі. Архітэктура касцёла![]() ![]() ![]() ![]() Касцёл пабудаваны з цэглы, тыповага для тагачаснага манументальнага дойлідства — памеру 27х12х5 см. Аб’ём касцёл меў 40 тыс. куб. м, вышыня — 28 м, найбольшая шырыня фасада — 25 м. У галоўнай частцы фасада касцёла меліся бакавыя крылы, завершаныя паўкружжамі сцен з аркавымі праёмамі. На фасадзе таксама меліся дзве 11-мятровыя трох’ярусныя вежы. Крыжы знаходзіліся на вышыні 28 метраў. Як у большасці езуіцкіх касцёлаў, унутраныя драўляныя сцены касцёла св. Станіслава былі ўпрыгожаны мастацкай разьбой, скляпенне — фрэскай «Ісус, які ўваскрашае Лазара». Усярэдзіне касцёла стаялі папарныя калоны. Над бакавымі нефамі на другім і трэцім паверхах размяшчаліся прасторы для хораў[4]. Гісторык беларускай архітэктуры Т. Габрусь мяркуе, што «інтэр’еры касцёла і калегіума, пэўна, упрыгожвалі мастакі-езуіты Якуб Брэтзер (1690—1733) і Ігнат Дарэці (1703—1763). Сцены касцёла былі распісаны фрэскамі на тэмы жыцця Св. Станіслава»[5]. У 1749—1753 гг. архітэктар Ян Тупальт (1707—1769) задумаў буйную перабудову касцёла. Мастацтвазнавец С. Адамовіч піша: «Менавіта тады былі збудаваны каменныя вежы замест драўляных, фасады ўпрыгожаны гіпсавымі скульптурамі, а абапал фасада збудаваны арыгінальныя крылы, якія служылі таксама званіцамі. Па сведчанні сучаснікаў, касцёл уражваў не толькі сваімі памерамі, але і асобай працай лепшых еўрапейскіх майстроў, якія стварылі галерэю пышных фрэсак, упрыгожылі інтэр’ер храма разьбой па дрэве, скульптурнымі кампазіцыямі, вырабамі з бронзы»[6]. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 годзе, касцёл абнаўляўся пасля пажару і абвалу перакрыццяў — гэта значыць, ён, мабыць, быў цалкам перабудаваны ў трэцяй чвэрці XVIII стагоддзя ў стылі позняга барока. У Беларусі існаваў яшчэ адзін касцёл Св. Станіслава (1454—1842) — у Мядзеле. Таксама ў Магілёве існуе Сабор Святога Станіслава. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia