Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Узда, 1798)
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — колішні каталіцкі храм у г. Узда Мінскай вобласці. Знаходзіцца на Чырвонай плошчы, у паўднёвай частцы горада. ГісторыяПабудаваны ў 1798 годзе з дрэва генералам Казімірам Завішам, уладальнікам мястэчка. У школе пры касцёле вучыўся беларускі паэт Томаш Зан, блізкі сябар Адама Міцкевіча. У касцёле хрысцілі Ануфрыя Луцэвіча, дзеда Янкі Купалы, а потым, у 1843 годзе, яго бацьку Дамініка Луцэвіча. У 1930-я гады касцёл забраны пад клуб, з канца 1950-х гадоў будынак выкарыстоўваўся як раённы цэнтр культуры. У пачатку 2000 годзе за касцёлам быў пабудаваны новы касцёл Узвышэння Святога Крыжа[1]. У 2019 годзе на таргах будынак быў прададзены мясцоваму жыхару за 27 тысяч беларускіх рублёў. Цягам двух бліжэйшых гадоў новы ўладальнік мусіць правесці рэканструкцыю касцёла з захаваннем знешняга аблічча і гісторыка-стылістычных асаблівасцяў будынка[2]. АрхітэктураДвухпавярховы помнік архітэктурнага класіцызму. У пачатку XX стагоддзя прыбудавана мураваная апсіда ў неагатычным стылі. Храм акружаны мураванай агароджай з брамай.
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia