Касіяпея (міфалогія)![]() Касіяпе́я (стар.-грэч.: Κασσιόπεια), Касіёпа (Κασσιόπη), Касіе́пея (Κασσιέπεια, больш старажытная форма) — у грэчаскай міфалогіі[1] жонка Кефея, маці Андрамеды. Бацькам Касіёпы быў Араб (Ἀράβιος), сын Гермеса; яна (або іншая Касіяпея) лічылася таксама жонкай Фенікса. Уступіла ў спрэчку з нерэідамі (паводле Арата, з Дарыдай і Панопай), хвалячыся, хто прыгажэй усіх на свеце[2] (або што яе дачка прыгажэйшая за нерэід[3], або менавіта прыгажэй за Амфітрыту). Пасейдон наслаў на Эфіопію паводку і пачвару[4]. Разам з Кефеем, Андрамедай і Персеем Касіёпа была змешчана на небе ў выглядзе сузор'я[5]. Прычым, Касіяпея атрымала пакаранне — была змешчана на неба да гары нагамі седзячы на троне. Месцам дзеяння міфа пра Андрамеду ў старажытных з'яўляецца або Месапатамія, або Эфіопія. Гэта паказвае або на ўсходняе паходжанне міфа пра Касіёпу, або на пазнейшае прывязванне грэкамі Касіёпы і іншых міфічных герояў да ўсходніх краін з прычыны падабенства іх імёнаў з імёнамі некаторых усходніх мясцовасцей ці народаў. Зноскі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia