Катарына Джонсан-Томпсан
Катарына Мэры Джонсан-Томпсан (англ.: Katarina Mary Johnson-Thompson; нар. 9 студзеня 1993, Ліверпул) — брытанская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў мнагабор’і і скачках у даўжыню. Двухразовая чэмпіёнка свету 2019 і 2023 гадоў. 21 лютага 2015 года на спаборніцтвах Aviva Indoor Grand Prix устанавіла новы рэкорд Вялікабрытаніі ў скачках у даўжыню ў памяшканні — 6,93 м. У 2016 годзе заняла шостае месца на [Летнія Алімпійскія гульні 2016[|Алімпіядзе]] ў Рыа-дэ-Жанейра ў сямібор’і. Пры гэтым у скачках у вышыню яна і бельгійка Нафісату Тыям паказалі вынік 1,98 м, што на 1 см вышэй, чым у пераможцы і прызёраў у спаборніцтвах па скачках у вышыню. На перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які адбыўся ў 2019 годзе ў Катары, Катарына ў сямібор’і заваявала залаты медаль з вынікам 6981 ачко. У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, у горадзе Будапешце, Катарына Джонсан-Томпсан, з вынікам 6740 ачкоў стала залатым прызёрам чэмпіянату свету ў сямібор’і.[4]. Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 140: variable 'contains' is not declared. |
Portal di Ensiklopedia Dunia