Катастрофа Airbus A320 пад Карачы
Катастрофа Airbus A320 пад Карачы — буйная авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 22 мая 2020 года. Авіялайнер Airbus A320-214 авіякампаніі Pakistan International Airlines (PIA), які выконваў лакальны рэйс PK-8303 па маршруце Лахор—Карачы, паваліўся ў жылым раёне[4] падчас другога заходу на пасадку ў аэрапорце Карачы[5][6][7]. Катастрофа адбылася пасля таго, як Упраўленне паветраным рухам Карачы страціла сувязь з самалётам. З 99 чалавек (91 пасажыр і 8 членаў экіпажа) выжылі 2[3]; таксама былі параненыя 11 чалавек на зямлі. Самалёт![]() Airbus A320-214 (рэгістрацыйны нумар AP-BLD, серыйны 2274) быў выпушчаны ў 2004 годзе (першы палёт здзейсніў 17 жніўня пад тэставым б/н F-WWIJ). 17 верасня таго ж года быў перададзены авіякампаніі China Eastern Airlines, у якой атрымаў бартавы нумар B-6017. 30 кастрычніка 2014 года быў перададзены ў лізінг авіякампаніі Pakistan International Airlines (PIA), і яго б/н змяніўся на AP-BLD. Аснашчаны двума рухавікамі CFM International CFM56-5B4/P. На дзень катастрофы налётаў 47 124 гадзіны[8][9]. Экіпаж і пасажырыНа борце самалёта знаходзіліся 91 пасажыр (90 пакістанцаў і 1 амерыканец) і 8 членаў экіпажа (усе пакістанцы). Храналогія падзейРэйс PK-8303 вылецеў з Лахора ў 13:10 і, згодна з планам, павінен быў прызямліцца ў Карачы ў 14:30, але перад пасадкай сышоў на другі круг з-за непаладак з шасі. Незадоўга перад другой спробай прызямлення ў аэрапорце Карачы лайнер упаў на жылыя раёны. У перамовах пілотаў і авіядыспетчара незадоўга да катастрофы згадваецца аб адмове рухавікоў[10][11]. Сведкі паведамляюць пра тое, што самалёт цалкам заціх, знаходзячыся ў паветры. Дыяграма вышыні, прадстаўленая Flightradar24, дэманструе зніжэнне рэйса 8303 да ўзроўню зямлі перад сыходам на другі круг[12]. На фотаздымках лайнера, зробленых аматарамі авіяцыі Пакістана пасля яго сыходу на другі круг, бачныя прагарэлыя гандолы рухавікоў і выпушчаная ААТ[13]. Міністр аховы здароўя Пакістана пераклаў пакістанскія бальніцы ў рэжым надзвычайнага становішча, прэм’ер-міністр Пакістана Імра Хан і галоўны маршал авіяцыі Сахаіл Аман накіравалі на месца катастрофы службы выратавання[3]. Таксама Імра Хан абвясціў аб пачатку расследавання прычын катастрофы[14]. Хоць ранніх паведамленняў аб ахвярах не паступала, прэзідэнт Пакістана Арыф Алві выказаў спачуванні «сем’ям загінулых»[15], таксама паведамлялася пра тых, хто выжыў (сярод пасажыраў рэйса 8303 быў прэзідэнт Банка Пенджаба Зафар Масуд, і яго сям’я пасля пацвердзіла, што ён выжыў)[3]. Некалькі пазней BBC заявіла, што выжылых у катастрофе няма[16], такую ж заяву зрабіў мэр Карачы[17]. Таксама BBC паведаміла, што Пакістан адкрыў паветраную прастору (раней закрытую з-за пандэміі COVID-19) толькі некалькімі днямі раней[18] (16 мая). РасследаваннеПраз некалькі гадзін пасля катастрофы быў знойдзены першы бартавы самапісец авіялайнера[18]. Спецыяльная камісія па расследаванні прычын крушэння Airbus A320 каля аэрапорта Карачы планавала завершыць расследаванне на працягу трох месяцаў, аб чым заявіў міністр авіяцыі Пакістана Гулам Сарвар Хан 24 мая. Па словах міністра, сем’і загінулых атрымаюць кампенсацыю каля $ 6 тыс., а выжылыя — па $ 3 тыс. «Калі высветліцца, што генеральны дырэктар PIA праявіў халатнасць, ён сыдзе ў адстаўку. Калі высветліцца, што мы праявілі халатнасць, то мы не толькі сыйдзем у адстаўку, але і паўстанем перад судом. Хто б ні быў адказны, яны будуць звольненыя»[19]. 24 чэрвеня напісана першая справаздачу па папярэдніх даных, у катастрофе вінаватыя пілоты і дыспетчар аэрапорта, бо не выконвалі ўстаноўленыя працэдуры. Справаздача пра расследаванне прычын катастрофы прадставіў на Нацыянальнай асамблеі Пакістана міністр авіяцыі краіны Гулам Сарвар Хан. У дакуменце гаворыцца, што самалёт быў цалкам спраўны. Пры першай спробе прызямлення ён не выпусціў шасі і тройчы закрануў узлётна-пасадачную паласу, што прывяло да пашкоджання абодвух яго рухавікоў. Міністр таксама паведаміў, што маўленчы самапісец працаваў да апошняй секунды і запісаў усе перамовы ў кабіне экіпажа (ён быў расшыфраваны ў пачатку чэрвеня ў Францыі). Праслухаўшы запіс, эксперты зразумелі, што пілоты не звярнулі ўвагі на папярэджанне дыспетчараў пра вышыню палёту. Акрамя таго, як распавёў Хан, абодва пілота абмяркоўвалі сітуацыю з распаўсюджваннем COVID-19, які закрануў іх сем’і, і не былі сканцэнтраваны на кіраванні лайнерам, што ў выніку прывяло да катастрофы. Адказнасць нясуць таксама бортправаднікі і авіядыспетчары, дадаў міністр. Як чакалася, поўная справаздача аб расследаванні прычын катастрофы будзе прадстаўлена ў 2021 годзе. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia