Кафедральны сабор Хельсінкі
Кафедральны сабор Хельсінкі (фінск.: Helsingin tuomiokirkko, шведск.: Helsingfors domkyrka) — галоўная царква Хельсінкскай епархіі Евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі і хатняя царква абшчыны вернікаў сабора. Знаходзіцца ў Хельсінкі ў раёне Круунунхака на Сенацкай плошчы. Будаўніцтва сабора вялося па праекце Карла Людвіга Энгеля ў 1830—1852 гадах, паралельна з будаўніцтвам у Пецярбургу Ісакіеўскага сабора, з якім Мікалаеўскі мае шмат агульнага. Храм быў урачыста адкрыты 15 лютага 1852 года. Сабор прысвечаны Святому Мікалаю[3] — нябеснаму заступніку імператара Мікалая I, які тады валадарыў, і атрымаў назву царква Св. Мікалая (фінск.: Nikolainkirkko). Пасля таго як у 1917 годзе Фінляндыя стала незалежнай, храм атрымаў назву Суўркірка (фінск.: Suurkirkko, Вялікая царква). У 1959 годзе была ўтворана Хельсінкская дыяцэзія, пасля чаго храм стаў звацца Хельсінкскім саборам (фінск.: Helsingin tuomiokirkko). Штогод 6 снежня, у Дзень незалежнасці Фінляндыі, апоўдні ў саборы праходзіць экуменічнае набажэнства з удзелам прэзідэнта рэспублікі і членаў Дзяржаўнага савета. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia