Кафедра Святой Альжбеты

Славутасць
Кафедра Святой Альжбеты
48°43′12,80″ пн. ш. 21°15′29,18″ у. д.HGЯO
Краіна  Славакія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Кошыцкая архідыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура[1]
Дата заснавання 1378
Сайт domsvalzbety.sk (славацк.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́федра Свято́й Альжбе́ты (славацк.: Dóm svätej Alžbety, венг.: Szent Erzsébet-székesegyház) — гатычная кафедра ў Кошыцах, якая з’яўляецца найбуйнейшай у Славакіі царквой і адной з самых усходніх гатычных кафедраў Еўропы[2].

Запіс існавання горада, датаваны 1230 годам, звязаны з існаваннем царквы. Працэс пераўтварэння паселішча з сельскае грамады знайшоў сваё адлюстраванне ў кафедры. Паводле гістарычных і археалагічных крыніц, сучасная кафедра будавалася ў перыяд з 1378 па 1508 гады на месцы ранейшай царквы, таксама асвечанай імем Святой Альжбетай Венгерскай. Паводле дакументаў XIII стагоддзя, біскуп Эгера Андрэй II вылучыў кошыцкую парафію ў асобную юрысдыкцыю[3].

У Сярэднявеччы царква некалькі разоў перажывала пажары, у XIX стагоддзі былі праведзены буйныя рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам вядомага венгерскага архітэктара Імрэ Штайндля, прызнанага эксперта па готыцы. Асноўныя рэстаўрацыйныя работы былі скончаны да 1904 года, але рэстаўрацыя крыпты і паўночнага парталу працягвалася да 2009 года. У 1906 годзе ў крыпце кафедры былі перапахаваны рэшткі Ферэнца II Ракацы.

Зноскі

  1. а б https://data.gov.sk/dataset Праверана 26 сакавіка 2022.
  2. «St. Elizabeth Cathedral». Visit Kosice.
  3. «Historia». Dom Rimkat.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya