Кацярына Віктараўна Вандар’ева
Кацярына Віктараўна Вандар’ева (нар. 20 студзеня 1991, г. Старыя Дарогі, Мінская вобласць, БССР) — беларуская спартсменка, якая выступае ў кікбоксінгу і тайскім боксе . Неаднаразовая чэмпіёнка свету і Еўропы, пераможца розных турніраў сярод аматараў і прафесіяналаў. Майстар спорту міжнароднага класа. БіяграфіяКацярына Вандар’ева да прыходу ў тайскі бокс займалася валейболам, лёгкай атлетыкай, самаабаронай, скончыла школу харэаграфіі[1]. У кікбоксінг прыйшла ў 16 гадоў, у 2007 годзе, мінскі клуб «Кік Файтэр». Хацела паступіць у Акадэмію МУС, аднак пазней выбрала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (спецыяльнасць менеджэр па турызме; скончыла ў 2013 годзе). Першымі трэнерамі былі чэмпіёны свету і Еўропы Андрэй Кулебін і Андрэй Коцур , якія і зрабілі з яе чэмпіёнку. Першы прафесійны бой правяла на Кіпры з гречанкай. Чэмпіёнкай свету стала з першага разу — у Тайландзе ў 2009 годзе, праз год пасля таго, як прыйшла ў тайскі бокс[2]. Па стане на канец 2012 года правяла 65 баёў, выйграла 58, з іх 16 КО[3]. Яе любімая ўзнагарода — кубак «Лепшы баец Чэмпіянату Свету», узнагарода па самай прэстыжнай версіі IFMA. Узнагароджвалі на Дзень нараджэння караля Тайланда, пры яго палацы, член каралеўскай сям’і[1]. Тытулы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia