Кашмау![]() Кашмау — гэта галаўны ўбор башкірскага нацыянальнага касцюма. Кашмау насілі замужнія жанчыны. Ён уяўляў сабой шапачку з адтулінай на верхавіне з нешырокай стужкай-хвастом, якая спускаецца на спіну. Стужка павінна была цалкам прыкрываць валасы жанчыны. Гэты галаўны ўбор упрыгожваўся манеткамі, падвескамі, караламі і рознымі пацеркамі. Кашмау мог быць чырвонага, ружовага або карычневага колеру. Кашмау быў асабліва папулярны ў XIX стагоддзі на поўдні і паўднёвым захадзе Башкірыі. У XX стагоддзі ён лічыўся святочным галаўным уборам і яго маглі насіць жанчыны з заможных сем'яў. Кашмау часта выкарыстоўваецца ў касцюмах фальклорных калектываў і з'яўляецца сімвалам башкірскага адзення. Прызначэнне і асаблівасці нацыянальнага галаўнога ўбору досыць падрабязна апісаны ў этнаграфічнай літаратуры[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia