Каштанавыя глебы

Каштанавыя глебы — тып глеб сухіх стэпаў, што ўтвараюцца ва ўмовах кантынентальнага засушлівага клімату з раслінным покрывам з кавылю, тыпчаку, розных відаў палыну. Пашыраныя ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, на поўдні Еўразіі.

Уласцівасці

Гумусавы гарызонт 20-25 см.

Характарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, саланцаватасцю, нізкімі порыстасцю і водапранікальнасцю, насычанасцю кальцыем (да 80 %), нейтральнай ці слабашчолачнай рэакцыяй.

Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, алейных і кармавых культур, пашы і сенажаці.

Класіфікацыя

Асноўныя падтыпы:

  • цёмна-каштанавыя
  • каштанавыя
  • светла-каштанавыя

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya