Кашырскі раён (Варонежская вобласць)
Кашы́рскі раён (руск.: Каширский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Кашырскае. ГеаграфіяКашырскі раён мяжуе з Наваусманскім, Панінскім, Баброўскім, Ліскінскім, Астрагожскім і Хахольскім раёнамі, а таксама з Варонежам і Новаваронежам. Плошча раёна складае 1060,20 км². ГісторыяКашырскі раён быў утвораны 24 сакавіка 1977 года ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР. ЭканомікаВытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі з’яўляецца асноўнай галіной эканомікі раёна. Галоўнымі вытворцамі жывёлагадоўчай і раслінаводчай прадукцыі з’яўляюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі. Сялянскія фермерскія гаспадаркі вырабляюць у асноўным прадукцыю раслінаводства, як сланечнік, збожжавыя, у меншай ступені цукровыя буракі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia