Каірскі метрапалітэн

Лагатып Каірскага маетрапалітэна

Каірскі метрапалітэн у Егіпце — адзіная ў Афрыцы цалкам адбудаваная сістэма метро. На 2007 год складаецца з двух эксплуатуемых ліній і трэцяй на прасунутай стадыі планавання. Праект метро ініцыяваны органам улады, адказным за тунэлі. Пабудаванае ў 1987 годзе.

Апісанне

У метрапалітэне выкарыстоўваецца стандартная каляіна (1435 мм). Кошт квітка ў егіпецкіх фунтах складае 1.00 за кожную паездку (па стане на ліпень 2006 года — 0,14 еўра або 0,18 долараў ЗША), незалежна ад адлегласці. У каірскім метро 2 вагоны ў цэнтры кожнага цягніка — толькі для жанчын. Гэта працягваецца да ранняга вечара і прызначана для жанчын, якія не хочуць ездзіць з мужчынамі ў адным вагоне. Аднак жанчыны могуць свабодна карыстацца і ўсімі астатнімі вагонамі. Гэты прынцып падзелу таксама выкарыстоўваецца ў дубайскім метро, адкрытым 9 верасня 2009 г. Метро Каіра было першым па ліку на Блізкім Усходзе і Афрыцы. Хайфскі «Кармеліт», пабудаваны ў 1959 годзе, не можа лічыцца першым метрапалітэнам блізкаўсходняга рэгіёну ў сувязі з тым, што, як і стамбульскі «цюнель», уяўляе сабой звычайны аднапутны фунікулёр, траса якога пракладзена ў тоўшчы гары, што з’яўляецца звычайным для гэтага віду транспарту.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya