Каўказская Албанія
Каўка́зская Алба́нія (ад стар.-грэч.: Ἀλβᾰνός) — традыцыйны экзонім для старажытнай дзяржавы на ўсходнім Каўказе і ў Закаўказзі (у ніжнім цячэнні Аракса і Куры). Існавала ў I ст. да н. э. — VII ст. н. э. Сталіцы Кабалака, Партаў (Барда), Ардэбіль. ГісторыяПершапачаткова саюз роднасных плямёнаў (албаны, уціі, каспіі і інш.). Пазней — рабаўладальніцкая, з III—V ст. н.э. феадальная дзяржава. Найбольшай магутнасці дасягнула ў час праўлення цара Урнайра (370-я г.), які распаўсюдзіў хрысціянства. У пач. V ст. з’явілася албанскае пісьменства. З канца IV ст. пад уладай дзяржавы Сасанідаў, супраць якой ў 451, 484, 571 адбыліся паўстанні. У VII ст. панаванне Сасанідаў змянілася візантыйскім і хазарскім. У 713 заваявана арабамі. У IX ст. распалася на княствы і з пач. X ст. большасць зямель Каўказскай Албаніі увайшла ў склад Шырвана і іншых дзяржаў. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia