Квадратура (мастацтва)![]() Квадратура (лац.: ad quadratum, ад сяр.-лац.: quadratura — наданне квадратнай формы) — у позняй антычнасці, эліністычным і рымскім мастацтве, — прыём і стыль дэкаратыўнага роспісу сцен, якія ствараюць ілюзію працягу архітэктуры ва ўяўнай прасторы. Класічныя прыёмы квадратуры маюцца ў так званых архітэктурным і перспектыўным стылях роспісу дамощ старажытных Пампеяў (пачатак I ст. н. э.). Назва паходзіць ад характэрных выяў вертыкаляў і гарызанталяў архітэктурных канструкцый, прамавугольных і квадратных праёмаў накшталт вокнаў ці ўяўных парталаў, скрозь якія бачныя архітэктурныя і прыродныя ландшафты[1]. У мастацтве італьянскага Адраджэння, маньерызму і барока прыёмы квадратуры (італ.: quadri riportati — карціны ў абрамленні) жывапісцы-дэкаратары выкарыстоўвалі для стварэння ўражання працягу прасторы інтэр’ера ў экстэр’еры, напрыклад «падманныя» роспісы салона першага паверху вілы Фарнезіна ў Рыме, створаныя Бальдасарэ Перуцы з выявай панарамы горада, нібыта размешчанага ў праёмах намаляваных на сцяне калон (1508—1511). Пазней гэты жанр атрымае назву «падман зроку», ці «трамплёй» (фр.: trompe-l'œil). У іншым значэнні тэрмін «квадратура» выкарыстоўваюць у гісторыі архітэктуры і ў тэорыі архітэктурнай кампазіцыі для абазначэння аднаго са спосабаў прапарцыянавання будынкаў (знаходжання аптымальных суадносін цэлага і частак). Гэта самы просты спосаб разліку памераў, які ўзыходзіць да антычных «квадратных фігур» і «егіпецкай сістэмы дыяганаляў». Усю пабудову ўпісвалі ў квадрат (у плане і вышынных адносінах), а вытворныя велічыні вызначалі дыяганаллю квадрата, пабудаванага на шырыні галоўнага фасада будынка[2]. Такі спосаб атрымаў найбольшае распаўсюджанне ў архітэктуры раманскага перыяду. Іншы спосаб — трыянгуляцыя — у архітэктуры гатычнага стылю. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia