Кванза
Ква́нза, таксама Куанза[1][2] — рака ў Афрыцы. Рака працякае ў Анголе, у асноўным у кірунку на паўночны захад. Упадае ў Атлантычны акіян на поўдзень ад сталіцы краіны — Луанды. Даўжыня ракі каля 965 кіламетраў, плошча басейна — каля 152 570 (147,7[2] тыс.) км². Выток ракі знаходзіцца ў гарах Шэла, дзе рака працякае ў глыбокай даліне, утвараючы парогі і вадаспады[2]. У ніжнім цячэнні рэчышча Кванды пралягае па прыморскай нізіне[2]. Рака з'яўляецца крыніцай электраэнергіі для Анголы, плаціна гідраэлектрастанцыі Капанда пабудавана ў 2004 годзе ў Маланжэ. Плаціна таксама забяспечвае падачу вады для арашэння плантацый цукровага трыснягу і іншых культур у ніжняй частцы даліны Кванза. Нізоўе ракі з'яўляецца суднаходным на працягу каля 150 міль. Кванза — нацыянальная валюта Анголы, названая ў гонар ракі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia