Кватэра-майстэрня Казіміры Ілаковіч
Кватэра-майстэрня Казіміры Ілаковіч (польск.: Mieszkanie-Pracownia Kazimiery Iłłakowiczówny) — музей, прысвечаны жыццю і творчасці польскай паэткі, празаіку, драматургу і перакладчыцы Казіміры Ілаковіч. Знаходзіцца па адрасе, дзе паэтка жыла з 1948 года да сваёй смерці: г. Познань, Ежыцэ, вул. Гаёва, д. 4, пакой 8. Кватэра-майстэрня была адчынена 16 лютага 1984 года, у першую гадавіну яе смерці. Музей знаходзіцца пад наглядам бібліятэкі Рачыньскіх. ГісторыяНекаторы час Казіміра Ілаковіч дзяліла кватэру з сям'ёй Жындаў, у тым ліку з будучым прафесарам Стэфанам Жындай[1]. У лютым 2014 года адбыліся мерапрыемствы да 30-годдзя адкрыцця кватэры-майстэрні. Быў прэзентаваны фільм Гражыны Банашкевіч «Piętno», які паказвае кватэру паэткі ў 1980-я гады. Даніэла Паплаўска з Новага тэатра ў Познані прачытала вершы Казіміры Ілаковіч, а тэатр Ба-Ку паказаў спектакль «Цьма». У Бібліятэцы Рачыньскіх адбылася імпрэза—выстава «У паэзіі скамянелая – яна жывая», якая была падрыхтаваная Таварыствам аматараў Вільні і Віленскай зямлі[2]. Штогод у музеі праходзіць цырымонія ўзнагароджання Прэміі імя Казіміры Ілаковіч. ЭкспазіцыяЭкспазіцыя складаецца з дзвюх частак. У першай змешчаны граматы, узнагароды, атрыманыя паэткай, фотакопіі дакументаў і лістоў (а таксама пасмяротная маска, студэнцкі білет Ягелонскага ўніверсітэта і інш.), а таксама першае выданне «Палётаў Ікара».У другой частцы — пакой з захаваным убранствам (мэбля, карціны, кнігі і прадметы побыту). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia