Келімуту![]() Келімуту (індан.: Kelimutu) — вулкан на інданезійскім востраве Флорэс вышынёй у 1639 м., вядомы сваімі кратэрнымі азёрамі, якія час ад часу змяняюць колер. Прычына такой геалагічнай анамаліі кратэра Келимуту — мінералы, якія ляжаць на дне кожнага з азёр, паступова раствараюцца ў вадзе і афарбоўваюць яе. Пры гэтым каляровыя пераходы адбываюцца незалежна адзін ад аднаго. Вулкан і азёры — гэта толькі малая частка нацыянальнага парку Келімуту, які ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Штогод палюбавацца на унікальныя прыродныя аб’екты прыязджаюць некалькі тысяч турыстаў. Назва кожнага возера адлюстроўвае звязаную з ім легенду:
Паводле апошніх звестак, возера Tivu-Ata-Mbupu цяпер афарбавана ў чорны колер, хоць яшчэ нядаўна было зялёным, возера Tivu-Nua-Muri-Kooh-Tai мае насычаны зялёны колер, а возера Tivu-Ata-Polo — карычневае. Яшчэ некалькі гадоў таму яны былі белымі, бірузовымі і чырвонымі. У лістападзе 2009 года вады азёр афарбаваліся ў чорны, бірузовы і карычневы колеры, а ўжо ў ліпені 2010 года Tivu-Ata-Mbupu мела бутэлькава-зялёны колер, Tivu-Nua-Muri-Kooh-Tai афарбавалася ў бірузовы колер, а Tivu-Ata-Polo мела колер зялёнага моху. |
Portal di Ensiklopedia Dunia