Кембрыйскія горы
Кембрыйскія горы (англ.: Cambrian Mountains) — шэраг горных ланцугоў ў Вялікабрытаніі, якія адлучаюць Уэльс ад Англіі і якія займаюць асноўную частку паўвострава Уэльс. Найвышэйшы пункт — гара Сноўдан. ХарактарыстыкаДаўжыня Кембрыйскіх гор складае каля 150 кіламетраў. Горы ўключаюць у сябе паўднёвыя горы Уэльса — Маякі Брэкана, горы паўночных Кармартэншыра і Керэдыгіёна, і Снаўдонію ў Паўночным Уэльсе. Першапачаткова тэрмін «Кембрыйскія горы» ўжываўся ў агульным сэнсе да большай часткі нагор’я Уэльса. З 1950-х выкарыстанне гэтай назвы стала ўсё больш і больш лакалізаваным да геаграфічна гамагеннага нагор’я сярэдняга Уэльса, вядомаму на валійскай мове як Elenydd (якое распасціраецца ад Пімлімана да Мінід-Малайна). Гэтая неўрадлівая і маланаселеная дзікая мясцовасць часта згадваецца як Пусткі Уэльса. Тым не менш, яны забяспечваюць вадой увесь Уэльс і такія вялікія англійскія гарады, як Ліверпуль і Бірмінгем. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia