Кемі
Ке́мі (фінск.: Kemi, шведск.: Kemi, пн.-саамск.: Giepma) — гарадская камуна ў Фінляндыі, у правінцыі і губерні Лапландыя. Размешчана на ўзбярэжжа Батнічнага заліва, каля вусця ракі Кеміёкі, недалёка ад горада Торніё. Камуна Кемі займае плошчу 747,44 км² з якіх толькі 102,59 км² плошча зямлі, астатняе прыпадае на прыбярэжныя воды заліва і вадаёмы. Насельніцтва камуны складае 22 581 чалавек. Геаграфія
Гісторыя![]() Кемі быў заснаваны ў 1869 годзе па ўказу імператара Аляксандра II, каб забяспечыць выхад у заліў. У 1883 годзе быў заснаваны цэлюлозны завод, а вытворчасць цэлюлозы пачалася з 1927 года. КамунаРаёныУ Кемі вылучаюцца такія буйныя раёны, як Саўвасаары, Койвухар'ю, Ківіка, Сювякангас і Хепала. Цэнтр Кемі размешчаны ў Саўвасаары. ЭканомікаАснову эканомікі горада складае вытворчасць паперы і кардону. Транспарт![]() Чыгуначная станцыя Кемі — прамежкавая на галінцы ад Оўлу — Рованіемі і Оўлу — Торніё. Кіруецца дзяржаўнай чыгуначнай кампаніяй VR. Праз Кемі праходзіць аўтамагістраль 4 (фінск.: Valtatie 4) і еўрапейскія маршруты E8 і E75. Славутасці
Гарады-пабрацімыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia