Клавіраўсцуг

Клавіраўсцуг (ням. Klavierauszug, ад Klavier - фартэпіяна і Auszug - выманне) — перакладанне для фартэпіяна музычнага твора, напісанага першапачаткова для буйнога музычнага ансамбля. Могуць выкарыстоўвацца ў працэсе рэпетыцый, а таксама для азнаямлення шырокай публікі і музыкантаў з творамі. У клавіраўсцугу вакальная партыя запісваецца асобна; перакладанне можа быць зроблена як для адной пары рук, так і для некалькіх.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.317-318
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya