Клазамены

Клазамены (грэч. Κλαζομενές) — адзін з дванаццаці іанійскіх гарадоў заходняга берага Малой Азіі. Геаграфічна размешчаны паблізу Гермейскага і Смірнскага заліваў, дзе сёння існуе горад Урла.

Пазней з заснавальнікамі горада іанійцамі злучыліся дарыйскія выхадцы з Аргаліды. У 6 ст. да н. э. жыхары Клазаменаў, асцерагаючыся персаў, перасяліліся на супрацьлеглы маленькі востраў Аяс Іааніс (Άγοις Ίωαννης), які Аляксандр Вялікі злучыў насыпам з мацерыковай часткай горада. Найбольш вядомым выхадцам з горада Клазамены з’яўляецца старажытнагрэчаскі філосаф Анаксагор.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya