Класічны перыяд археалагічных культур Паўночнай Амерыкі
Класічны перыяд (англ.: Classic period) — стадыя развіцця археалагічных культур у дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі на працягу прыкладна 500 г. н.э. — 1200 г. н. э. Класічны перыяд у дачыненні да паўночнаамерыканскіх археалагічных культур быў упершыню вылучаны ў 1958 г. археолагамі-аўтарамі кнігі «Метад і тэорыя ў амерыканскай археалогіі». Яны абапіраліся на вопыт вывучэння археалагічных культур паўднёвага захаду ЗША, дзе ў вылучаны перыяд існавалі развітыя культуры анасазі, патаян, хахокам, магаён, сінагуа і фрэмант. Папярэдняя перыядызацыя засноўвалася на даследаванні культур усходняй часткі ЗША, дзе да ўзнікнення Місісіпскай цывілізацыі вылучаўся працяглы лясны перыяд. Увядзенне ў храналогію развіцця археалагічных культур перыядаў фарміравання, класічнага і паслякласічнага павінна было звязаць вывучэнне паўночнаамерыканскіх культур з месаамерыканскімі і паўднёваамерыканскімі. Характэрныя рысы класічнага перыяду:
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia