Клеменс Пятроўскі
Клеменс Пятроўскі (польск.: Klemens Piotrowski, лац.: Clemens Piotrowski; 28 снежня 1776 г., Мінск — 6 красавіка 1831 г., правінцыя Рэджа Эмілія, Італія) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі. Уступіў у Таварыства Ісуса ў Полацку 5 верасня 1797 г., пасля чаго на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Выкладаў у класе інфімы (1799—1800), граматыкі і сінтаксісу (1801—1802) у Дынабургу. У 1802—1803 і гг. вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Дынабургскім (1803—1804) і Віцебскім (1804—1805) езуіцкіх калегіумах. З 1805 па 1809 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Мсціславе (1809—1811) і Віцебску (1811—1812)[1]. Доктар тэалогіі і кананічнага права, прафесар грамадзянскага права (1813—1815), прафесар права і навук дыпламатычных (1815—1817), прафесар дагматычнай тэалогіі (1819—1820) Полацкай езуіцкай акадэміі. У перыяд з 1818 па 1820 — сакратар акадэміі[1][2]. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Італію, дзе і памёр 6 красавіка 1831 г.[3] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia