Клоўсава

Вёска
Клоўсава
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 31 чал. (1909)
Клоўсава на карце Беларусі ±
Клоўсава (Беларусь)
Клоўсава
Клоўсава (Мінская вобласць)
Клоўсава

Клоўсава[1] (трансліт.: Kloŭsava, руск.: Кловсово[2]) — былая вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.

Знаходзілася за 10 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль на лініі МінскБаранавічы.

Гісторыя

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расіі. У другой палове XIX—пачатку XX стагоддзя вёска ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.

Могілкі вёскі Клоўсава (2025)

З 20 жніўня 1924 года ў Рубілкаўскім сельсавеце (з 23 сакавіка 1932 да 14 мая 1936 года Рубілкаўскі нацыянальны польскі сельсавет) Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне (29 чэрвеня 1932 года перайменаваны ў Дзяржынскі), з 31 ліпеня 1937 года ў Мінскім, з 4 лютага 1939 года зноў ў Дзяржынскім раёне. Уваходзіла ў калгас «Камінтэрн» (цэнтр — в. Томкавічы).

Станам на пачатак 1980-ых ад вёскі засталіся толькі могілкі[3].

Насельніцтва

  • 1909 год — 6 двароў, 31 жыхар

Зноскі

  1. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 6
  2. Дикусар Е. А., Пасанен В. Э, Стёпин С. Г. Топонимика урочищ Республики Беларусь. Алфавитный перечень, координаты, кадастрофикация и систематизация по областям (руск.). — LAMBERT Academic Publishing, 2017. — С. 159. — 229 с. — ISBN 978-3-330-33191-4.
  3. Ліст карты N-35-22. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг. (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya