Кляштар бернардзінцаў (Дуброўна)

Манастыр
Дубровенскі кляштар бернардзінцаў
54°34′17,84″ пн. ш. 30°40′45,88″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Дуброўна
Канфесія Каталіцтва
Тып мужчынскі
Дата заснавання 1630
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000453шыфр 213Г000453
Стан не дзейнічае
Глобус Беларусі globustut.by/dubrovno/in…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дубровенскі кляштар бернардзінцаў — колішні кляштар у г. Дуброўне.

Гісторыя

Касцёл і кляштар бернардзінцаў

Драўляныя касцёл і кляштар у г. Дуброўне, пабудаваны ў 1630 годзе ў стылі барока. Касцёл — простакутны ў плане будынак, завершаны двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіравалі дзве трох'ярусныя чацверыковыя вежы з купальнымі завяршэннямі і трохвугольным франтонам паміж імі. Да бакавога фасада касцёла прылягаў П-падобны ў плане двухпавярховы будынак кляштара (разам з касцёлам утвараў закрыты ўнутраны двор). Комплекс не збярогся.

Касцёл і кляштар бернардзінцаў у 1920

У 1809 г. на іх месцы пабудаваны кляштар з касцёлам (не збярогся) бернардзінцаў.

Цяпер у будынку кляштара размешчаныя адміністрацыйныя ўстановы. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Кляштар — двухпавярховае мураванае збудаванне з узаемна перпендыкулярнымі аб'ёмамі, накрыты двухсхільнымі дахамі. Тарцы дахаў завяршаюцца трохвугольнымі франтонамі з круглымі вокнамі ў цэнтры. Планіроўка галерэйна-калідорная, у месцы злучэння аб'ёмаў вітыя ўсходы. Фасады расчлянёныя тонкімі пілястрамі, карнізамі, паяскамі. У архітэктуры кляштара выявіліся асобныя рысы стылю барока.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya