Кодэкс Грэгарыяна

Кодэкс Грэгарыяна (лац. Codex Gregorianus) — самая ранняя кадыфікацыя імператарскіх канстытуцый, прадпрынятая ў часы кіравання Дыяклетыяна нейкім Грэгорыем, ці Грэгарыянам.

Канстытуцыі сістэматызаваны ў кодэксе ў храналагічным парадку і падзелена на 14 кніг. Гэты Codex Gregorianus часта цытаваўся пры пазнейшых рымскіх імператарах і, верагодна, разам з наступнымі Codex Hermogenianus і Codex Theodosianus быў пакладзены ў аснову кодэкса Юстыніяна.

Лічылася, што тэкст кодэкса Грэгарыяна не захаваўся да нашых дзён, аднак напачатку 2010 года англійскімі даследчыкамі (Бенетам Салвеем і Сайманам Коркаранам) было абвешчана пра выяўленне рукапісу з фрагментамі кодэкса[1].

Зноскі

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya