Кокамікоз![]() Кокамікоз костачкавых — хвароба, якая выклікаецца сумчатым грыбам Blumeriella jaapii (syn. Blumeriella hiemalis, Соссомусеs hiemalis, канідыяльная стадыя Cylindrosporium hiemale), шкодзіць у асноўным лісце костачкавых пладовых дрэў. Развіццё хваробыПершыя прыкметы распачатага захворвання костачкавых пладовых дрэў выяўляюцца галоўным чынам на лісці: спачатку з’яўляюцца дробныя чырванаватыя плямы, якія па меры прагрэсавання хваробы павялічваюцца ў памерах і ў далейшым зліваюцца адно з адным. Працяглае вільготнае прахалоднае надвор’е спрыяе развіццю ружаватага налёту на раней утвораных плямах, з ніжняга боку ліста. У выпадку значнага паражэння лісце костачкавых пладовых дрэў бурэе і засыхае, часцяком змярцвелая тканка выпадае, утвараючы ірваныя адтуліны. РаспаўсюджанасцьКокамікоз костачкавых шырока распаўсюджаны на тэрыторыі ЗША і Заходняй Еўропы. У межах былога СССР успышкі захворвання рэгістраваліся ў Латвіі, Эстоніі, Беларусі, Калінінградскай вобласці, Украіне. Развіццю і распаўсюджванню хваробы спрыяюць дажджлівае лета, багатыя росы, моцныя туманы, адносна невысокая тэмпература паветра (каля 21 °C)[1]. Меры барацьбыКомплекс мер па прафілактыцы і барацьбе з распаўсюджваннем кокамікоза костачкавых уключае:
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia