Кольскі паўвостраў
Ко́льскі паўвостраў — паўвостраў на паўночным захадзе Еўрапейскай часткі Расіі, у Мурманскай вобласці. Абмываецца Баранцавым і Белым морамі. Плошча каля 100 тыс. км². Гісторыя![]() Да пачатку XX стагоддзя Мурманам звалі толькі паўночнае ўзбярэжжа паўвострава — ад мыса Святога Носа да нарвежскай мяжы, але ў далейшым гэта паняцце пашырэла, і цяпер пад ім маецца на ўвазе ўвесь Кольскі паўвостраў. Паўднёвае ўзбярэжжа паўвострава гістарычна падзяляюць на Церскі і Кандалакшскі берагі. Геалогія і рэльефКольскі паўвостраў з’яўляецца паўночна-ўсходняй ускраінай Балтыйскага шчыта і складзены пераважна крышталічнымі пародамі дакембрыю і ніжняга палеазою. ![]() Берагавая лінія слабапарэзаная. Паўночны бераг стромкі і высокі, паўднёвы — нізінны, спадзісты. У заходняй частцы горныя масівы: Хібіны (гара Часначор — 1191 м) і Лаўазёрскія тундры (1120 м). Усходняя частка больш плоская, раўніннасць парушаецца водападзельнай градой Кейвы. КліматКлімат паўвострава разнастайны. На поўначы, якая саграваецца цёплай плынню, ён субарктычны марскі. Да цэнтра паўвострава кантынентальнасць нарастае — тут клімат умерана-халодны. Сярэднія тэмпературы студзеня-лютага ад мінус 8—11 °C на поўначы паўвострава да мінус 13—15 °C у цэнтры; ліпеня, адпаведна, ад плюс 8—11 °C да плюс 12—14 °C. Снег лажыцца ў кастрычніку і цалкам сыходзіць да сярэдзіны мая (у горных раёнах напачатку чэрвеня). ГідралогіяПа Кольскім паўвостраве працякае шмат рэк: Паной (самая доўгая рака на паўвостраве), Тулома (самая паўнаводная рака паўвострава), Варзуга, Кола, Ёканга, Церыберка, Варонняя, Умба і інш. Паўвостраў багаты азёрамі, самыя буйныя — Імандра, Умбозера, Лавозера. ![]() РасліннасцьНа поўначы — тундравая расліннасць, паўднёвей лесатундра і тайга. Жывёльны светВадаёмы багатыя рыбай: сёмга і палія, сіг, стронга, харыус, шчупак і інш. У морах, якія абмываюць паўвостраў, у багацці траска, камбала, палтус, мойва, селядзец, краб, марская капуста. Карысныя выкапніРадовішчы апатыта-нефелінавых руд (Хібіны), жалеза, нікеля, плацінавых металаў, рэдказямельных металаў, будаўнічых і ювелірна-вырабных камянёў. Хібінскія апатыта-нефелінавыя радовішчы ўнікальная па запасах і якасці база фасфатнай сыравіны. Здабыча вядзецца адкрытым і падземным спосабамі. Навуковыя даследаванніУ 1970 годзе тут была закладзена Кольская звышглыбокая свідравіна. У 1994 годзе яе глыбіня склала рэкордныя 12 262 метры. Ваеннае карыстаннеНа паўвостраве размешчана мноства баз Паўночнага флоту. У заліве Андрэева напачатку 1980-х гадоў было створана сховішча для слаба-радыёактыўных адыходаў, папярэдне разлічанае на 5 гадоў. У 2007 годзе там захоўваліся каля 20 тысяч адпрацаваных паліўных стрыжняў з атамных падводных лодак і ледаколаў. Нарвегія, ужо выдаткаваўшы каля 12,5 мільёнаў долараў на іх захаванне, патрабуе грунтоўны рамонт змешчаных у дрэнным стане сховішчаў і ператранспартыроўку адыходаў у новыя доўгачасовыя сховішчы. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia