Копцкае мастацтва![]() Копцкае мастацтва — тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання мастацтва егіпецкіх хрысціян першых стагоддзяў існавання хрысціянства, а таксама - мастацкай спадчыны іх нашчадкаў, коптаў, з сярэднявечча да нашага часу. Помнікі копцкага мастацтва - гэта, як правіла, фрэскі, тэкстыль, ілюмінаваныя манускрыпты, а таксама вырабы з металу, большасць з якіх змагла ацалець у манастырах і цэрквах. Гэтыя творы часта функцыянальныя, грань паміж мастацтвам і рамесніцтвам ў іх знікае, сферай прыкладання майстэрства былі як тунікі і надмагіллі, так і выявы святых. Большасць важнейшых твораў копцкага мастацтва захоўваецца ў копцкім музеі ў каірскім квартале, які называецца «копцкі Каір». Вытокі і гісторыя ўздзеянняКопцкае мастацтва ўяўляе сабой сумесь старажытнаегіпецкага і эліністычнага ўплыву. Тэматыка і сімволіка запазычана з антычнай і егіпецкай міфалогій, часам прыстасаваных да хрысціянскіх вераванняў. Таксама на гэты стыль ўплывалі Персія і Сірыя, праўда - з меншым поспехам, але ўсё роўна пакінуўшы такую спадчыну, як напрыклад, паўліны і грыфоны ў якасці упадабаных матываў. Прыклад ўплыву эліністычнага і егіпецкага мастацтва перыяду Позняй Антычнасці т. зв. фаюмскія партрэты. Твары людзей з Эль Фаюма - прыклад копцкага мастацтва II стагоддзя, гэта паказвае грэчаскае і рымскае ўздзеянне на копцкае мастацтва, але з некаторымі важнымі адрозненнямі ад уласна егіпецкага мастацтва. Арабская заваёва Егіпта прывяло да таго, што копцкія майстры як самі выпрабавалі ўздзеянне ісламскага мастацтва, так і аказалі на яго некаторы ўплыў. Уплыў коптаў на арабскую архітэктуру і выкарыстанне некаторых копцкіх матываў у ісламскіх будынках пачынаецца з VII стагоддзя. У той жа час, Александрыйская царква коптаў, як самая старая ў Афрыцы, паўплывала на суданскую і эфіопскую. Да прыкладу, некаторыя формы копцкага крыжа цяпер вядомыя як эфіопскі крыж, ужо не кажучы аб эфіопскіх храмах, дзе відаць ўплыў копцкага мастацтва. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia