Космопорт
Космопо́рт (бел.: Касмапо́рт) — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс папулярнай фантастыкі[1]. Быў арыентаваны на друкаванне навуковай фантастыкі айчынных і замежных аўтараў, а таксама тэматычнай публіцыстыкі. Гісторыя выданняБыў зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ў дзяржаўным рэестры сродкаў інфармацыі ў чэрвені 2013 года. Тэрыторыя распаўсюджвання — Рэспубліка Беларусь, Дзяржава Ізраіль, краіны СНД, краіны Еўрапейскага Саюза, Злучаныя Штаты Амерыкі. Часопіс публікаваў фантастычныя творы, якія раней не друкаваліся на рускай мове, у тым ліку ў інтэрнэце. Пілотны нумар з'явіўся ў канцы лета 2013 года. Пачынаючы з 2014 года, часопіс стаў ганарарным для аўтараў. Са студзеня 2014 года выдаваўся штомесячна[2]. У жніўні 2014 года «Космопорт» атрымаў прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі і быў унесены ў Залу славы еўрапейскай фантастыкі ў катэгорыі «найлепшы часопіс»[3]. У Беларусі «Космопорт» распаўсюджваўся праз «Белсаюздрук» і пошту, аднак тыраж яго падаў, і ў 2015 годзе часопіс перастаў выходзіць[4]. Усяго свет пабачылі 14 нумароў выдання. Супрацоўнікі і аўтары выданняГалоўны рэдактар Міхаіл Дзеравянка, намеснік галоўнага рэдактара Сяргей Булыга, шэф-рэдактар Віталь Пішчанка, мастакі Ірына Лазерка, Наталія Кляўцэвіч (Кляўцэвіч таксама адказвала за дызайн і вёрстку). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia