Котанаўская бібліятэка![]() Котанская бібліятэка была сабрана ў прыватным парадку сэрам Робертам Брусам Котанам (1571—1631), які быў антыкварам і бібліяфілам, і стала асновай Брытанскай бібліятэкі. Пасля роспуску манастыроў мноства неацэнных старажытных рукапісаў, якія належалі да манаскіх бібліятэк, сталі распаўсюджвацца сярод розных уладальнікаў, многія з якіх не ведалі аб культурнай каштоўнасці манускрыптаў. Котанаўская роля заключалася ў пошуку, набыцці і захаванні гэтых старажытных дакументаў. Вядучыя навукоўцы той эпохі, у тым ліку Фрэнсіс Бэкан, Уолтэр Рэлі, і Джэймс Ашэр, наведвалі бібліятэку сэра Роберта. Рычард Джэймс выступаў у якасці яго бібліятэкара. Бібліятэка мае асаблівую важнасць для часам адзінай захаванай копіі працы, так, напрыклад, адбылося з творамі «Беавульф» і «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia